Трабуцішкі - вандроўкі.

Поўдзённыя турыстычныя маршруты па Лынтупшчыне.

1). Па мястэчку Лынтупы: Касцёл св.Андрэя Апостала - будынкі спіртзавода (помнікі гісторыі) - дварцова-паркавы ансамбаль Бішэўскага - чыгуначная станцыя (чыгун. музей, бюст Б.Ялавецкага, памятны камень) - лынтупскі могільнік (помнік невядомаму жаўнеру арміі генерала Жэлягоўскага (1920г.), пахаванні роду Даўгялаў і Бішэўскіх).
2). Па мясцінах Локіса: Лакаварацкая выспа - астаткі ад дварцова-паркавага ансамбля Даўгялаў у в.Раманішкі - лынтупскі магільнік з пахаваннем роду Даўгялаў.
3). Па мясцінах караля Жыгімонта Старога, каралевы Боны Сфорца і іх блазана Станчыка: в.Станчыкі (горы Зыгманта і Боны, анамальнае поле, канал) - воз.Балдук (беларуская Нэссі, загадкавы грот са зверх высокай анамаліяй на дне возера, краявіды возера і наваколля).
4) Па Яноўскаму паганскаму комплексу: Каменны стод багіні лета - культавыя камяні ля рэчкі Лынтупкі - курганны могільнік з каменнымі курганамі.
5). Па Радуцкаму паганскаму комплексу: в.Свірдуны (магіла паўстанцаў 1863г.) - ур.Войшскі Лог (культавая ліпа і ахвярнік багіні кону Лаймы, капішча бога Вятроў Веяса) - в.Радута (капішча багіні ўрадлівасці Аўсеі, кап. багіні памерлых і зары Мары, жальнік, брамная капліца) - в.Белянішкі (Напаляонаўскі (Абярэг) дуб, крыніца-свідравіна з гаючай вадой).
6). Па ваколіцам Саранчанскага возера: Узгорак "Магіла рыцара" (!Буцянок") - в.Саранчаны (радзіма героя Грамадзянскай вайны камбрыга Шубіна, балтскія курганы, маляўнічыя краявіды урочышча Даліна Камянёў) - камень-следавік.
7). Па Стукаўшчынскаму паганскаму комплексу: Капішча Дзеда-першапродка (камяні Дзед, Ложак, Акамянелая Крыніца, ахвярнік і інш.) - горы Каўказ і Капліца - Тысячагадовы Дуб (стод, ахвярнік, рэшткі дуба, культавае балота Аселіца) - кап. багіні памерлых Вяллёны.